Logo Polskiego Radia
Print

Гісторыкі ды краязнаўцы Горадні стварылі інтэлектуальны клюб

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.09.2017 14:29
Наступнае пасяджэньне клюбу будзе прысьвечана Зосьцы Верас і пройдзе праз тыдзень.
Езуіцкі сабор у ГорадніЕзуіцкі сабор у Горадніwikimedia commons/Jurasikt/CC BY 3.0

Гісторыкі ды краязнаўцы Горадні стварылі інтэлектуальны клюб. На першым пасяджэньні клюбу, які атрымаў назву “Паходня Ісьціны”, прысутнічалі краязнаўцы й гісторыкі Віталь Карнялюк, Вячаслаў Швед, Генадзь Семянчук і Алесь Госьцеў, а таксама публіка. Сустрэча адбылася ў бібліятэцы імя Андрэя Макаёнка.

На першай сустрэчы ўдзельнікі абмяркоўвалі дату ўспамінаў Горадні ў летапісах і тое, што першай датай узгадкі горада зьяўляецца не 1128 год, а 1127 год.

Наступнае пасяджэньне “Паходні Ісьціны” будзе прысьвечана Зосьцы Верас і пройдзе праз тыдзень.

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт