Logo Polskiego Radia
Print

Упершыню ў Беларусі асуджаны баявік «ДНР»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.09.2017 11:50
На лаве падсудных апынуўся жыхар Паставаў Аляксей Яршоў, які прымаў удзел ва ўзброеным канфлікце на баку «ДНР».
Фота з сацыяльных сетак А. Яршова

Упершыню ў Беларусі асуджаны баявік «ДНР»
29-гадовы грамадзянін Беларусі асуджаны па ч.1 артыкула 361-3 КК «Удзел ва ўзброеным фарміраваньні аднаго з супрацьлеглых бакоў на тэрыторыі замежнай дзяржавы, а роўна ўдзеле ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях без упаўнаважаньня дзяржавы і пры адсутнасьці прыкмет наёмніцтва». Даказаць наёмніцтва – артыкул 133КК – суду не ўдалося.
Суд праходзіў у Віцебску за закрытымі дзьвярыма, паколькі на судзе гучала інфармацыя, распаўсюд якой абмежаваны.
На лаве падсудных апынуўся жыхар Паставаў Аляксей Яршоў, які прымаў удзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны на баку «ДНР». У выніку Яршоў асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў выпраўленчыя ўстановы, так званай хатняй хіміі.
Аляксей Яршоў не саромеўся выкладаць здымкі з баявых дзеяньняў у сацыяльных сетках. У выніку маецца шмат фота, дзе Яршоў пазіруе з агнястрэльнай зброяй, танкамі, на фоне ўезда ў Данецк. У Беларусі ў Аляксея была жонка і дзіця.
Раней беларусаў, якія ваююць на тэрыторыі замежных дзяржаваў, маглі асудзіць толькі па артыкуле «наёмніцтва», аднак потым з ініцыятывы КДБ былі ўнесеныя зьмены ў Крымінальны кодэкс, у выніку чаго за кратамі могуць аказацца і тыя, хто ваюе не за грошы, а з ідэйных перакананьняў.
Раней не былі вядомыя выпадкі, каб у Беларусі судзілі менавіта за ўдзел у баявых дзеяньнях. Былі выпадкі, калі людзей, што ваявалі на баку Ўкраіны, каралі, але зусім па іншых артыкулах.
Інфармацыі пра прысуды баевікам «ДНР» і «ЛНР» раней у адкрытым доступе не было.

Наша ніва/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт