Міністэрства замежных справаў уручыла ноту амбасадару Ўкраіны
PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski
28.09.2017 14:31
Паведамляецца, што падставай паслужыла парушэньне паветранай прасторы Беларусі з поўдня.
МЗС Беларусі
Міністэрства замежных справаў уручыла ноту амбасадару Ўкраіны. Падставай паслужыла парушэньне паветранай прасторы Беларусі з поўдня. Інцыдэнт з самалётам DA-42 адбыўся ў мінулы панядзелак 25 верасьня.
Як паведамілі ў прэс-службе зьнешнепалітычнага ведамства, беларускі бок адзначыў недапушчальнасьць парушэньня дзяржаўнай мяжы й цяпер чакае ад суседзяў афіцыйных тлумачэньняў. Афіцыйны Менск спадзяецца, што ўкраінскія ўлады зробяць усё, каб выключыць падобныя выпадкі ў будучым.
Між тым, МЗС задаволены вынікамі расьсьледаваньня, што Дзяржавіяслужба суседняй краіны правяла ў дачыненьні да беларускіх авіякампаніяў, якія былі абвінавачаныя ў парушэньні паветранай прасторы Ўкраіны. Разьбіральніцтва паказала поўную безпадстаўнасьць зробленых заяваў, адзначылі ў Міністэрстве замежных справаў.
interfax.by/св