Logo Polskiego Radia
Print

Менск запрашае на сустрэчу Патрыярха і Папу Рымскага

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.09.2017 06:44
З такім заклікам да Праваслаўнай царквы ды Каталіцкага касьцёла выступіла беларускае кіраўніцтва.
Foto: streaming na youtube.com

Падчас сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэньня Рады біскупскіх канфэрэнцый Эўропы прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасьць арганізаваць у беларускай сталіцы сустрэчу Патрыярха Кірыла і Папы Рымскага.

Беларускі кіраўнік зазначыў, што чуў пра добрыя вынікі сустрэчы Папы Рымскага і Патрыярха Кірыла на Кубе. У зьвязку з гэтым, ён запрапанаваў паўтарыць сустрэчу ў Менску. Маўляў сёньня гэта найлепшае месца, дзе можна абмяркоўваць праблемы Захаду ды Ўсходу, Поўначы і Поўдня, усяе плянэты.

Калі Каталіцкі касьцёл прыйдзеце да такога паразуменьня з Праваслаўнай царквой, беларускія ўлады зробяць усё, каб сустрэча лідарамі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў у Менску стала гістарычнай, – прапанаваў беларускі кіраўнік.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт