Спэцыялісты адзначаюць нэгатыўныя тэндэнцыі ў інстытуце сям'і й шлюбу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.10.2017 15:32
У Беларусі штогод каля 25 тыс. дзяцей перажываюць развод бацькоў.
pixabay.com/Public Domain CC0
Па словах спэцыялістаў, інстытут сям'і й шлюбу перажывае пэўныя нэгатыўныя зьмены (у іх ліку няўстойлівасьць шлюбных саюзаў, рост колькасьці паўторных шлюбаў, павышэньне ўзросту ўступленьня ў шлюб і нараджэньня дзяцей). Агульная колькасьць сем'яў паміж перапісамі насельніцтва Беларусі 1999 і 2009 гадоў скарацілася амаль на 5%. У 2016 годзе заключана 64,5 тыс. шлюбаў, што на 21% менш, чым у 2015-м.
Пры гэтым узровень скасаваньня сямейных адносін захоўваецца досыць высокім: 3,4 на 1 тыс. чалавек насельніцтва, прычым амаль 40% разводаў шлюбаў - са стажам меншым за 5 гадоў сямейнага жыцьця, піша БелТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства працы й сацыяльнай абароны.
naviny.by/вс