У Гомелі прайшла акцыя па прыборцы магіл рэпрэсаваных сьвятароў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.10.2017 16:56
Прыборка магіл гомельскіх праваслаўных сьвятароў завяршылася супольнай малітвай.
фота: Радыё Рацыя
У Гомелі прайшла акцыя па прыборцы магіл рэпрэсаваных сьвятароў. Сябры Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай эпархіі супольна з актывістамі краязнаўчай арганізацыі «Талака» навялі парадак, а таксама правялі паніхіду каля некалькіх надмагільляў праваслаўных сьвятароў і манахаў.
Прадстаўнік Сафійскай абшчыны Прэабражэнскага праваслаўнага брацтва Андрэй Скідан заўважыў, што на старых Навабеліцкіх могілках пахаваныя царкоўныя дзеячы, якія працягвалі весьці набажэнствы нават у часы ганеньняў.
Прыборка магіл рэпрэсаваных у гады савецкай улады гомельскіх праваслаўных сьвятароў завяршылася супольнай малітвай.
радыё рацыя/вс