Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь паставіла аўтобусы ў Віетнам

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 07.11.2017 15:31
Аўтобусы МАЗ перамаглі ў канкурэнцыі з кітайскімі, карэйскімі й японскімі вытворцамі.
Беларускія аўтобусы ў сталіцы Віетнаму. Фота: інфармагенцтва БЕЛТАБеларускія аўтобусы ў сталіцы Віетнаму. Фота: інфармагенцтва БЕЛТАbelta.by

Першая партыя нізкападлогавых аўтобусаў МАЗ паступіла ў сталіцу Віетнама Ханой – паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА. Гарадзкой транспартнай кампаніі Ханоя перададзеныя 15 машынаў, сабраных на сумесным беларуска-віетнамскім зборачным заводзе ў горадзе Хашымін. У цырымоніі перадачы ўдзельнічаў амбасадар Беларусі Уладзімір Гошын, а таксама прадстаўніцтва Менскага аўтазаводу.

Посьпех МАЗа на віетнамскім рынку заслугоўвае ўвагі, паколькі менскім вытворцам ўдалося перамагчы ў канкурэнцыі з кітайскімі, японскімі й карэйскімі фірмамі – піша афіцыйнае інфармагенцтва. Гарадзкія ўлады Ханоя высока ацанілі якасьць і тэхнічныя парамэтры беларускіх аўтобусаў і выказалі надзею на далейшае супрацоўніцтва. Сталіца Віетнаму абнаўляе свой аўтобусны парк, таму плянуе ў бліжэйшы год закупіць не менш за 300 нізкападлогавых аўтобусаў.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт