Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зьбіраюцца павысіць заробак малодшаму мэдпэрсаналу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.11.2017 13:58
Прапанову ўраду па зарплаце прафсаюз рыхтуе сумесна зь Міністэрствам аховы здароўя.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Беларусі з 1 сьнежня зьбіраюцца павысіць заробак малодшаму мэдпэрсаналу, які працуе ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Пра гэта агенцтву “Мінск-навіны” паведаміў старшыня Рэспубліканскага камітэту прафсаюза работнікаў аховы здароўя Робэрт Часнойць. Паводле яго слоў, прапанову ўраду па зарплаце прафсаюз рыхтуе сумесна зь Міністэрствам аховы здароўя.

На сёньняшні дзень, працуючы на адну стаўку, малодшы мэдпэрсанал атрымлівае мінімальны заробак — 275 рублёў у месяц. Мяркуецца, што іх зарплата павысіцца на 7%. Часнойць таксама распавёў, што разглядаецца пытаньне аб павышэньні заробкаў урачам-пачаткоўцам, якія яшчэ ня маюць кваліфікацыйных катэгорый і досьведу працы. Пакуль такіх спэцыялістаў матэрыяльна падтрымліваюць за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў і адміністрацый устаноў аховы здароўя.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт