Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прапануцца назваць праспэкт Дзяржынскага імя ксяндза Станкевіча

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.11.2017 15:06
Зварот, пад якім падпісаліся каля 100 чалавек, перадаў уладам аргкамітэт па стварэньні Сацыяльна-хрысьціянскага руху.
Пасьведчаньне дэпутата Сэйму Польшчы ксяндза Адама Станкевіча, 1925 годПасьведчаньне дэпутата Сэйму Польшчы ксяндза Адама Станкевіча, 1925 годфота: Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»

Менскім уладам перададзены зварот аб перайменаваньні праспэкта Фэлікса Дзяржынскага ў праспэкт ксяндза Адама Станкевіча.

Зварот, пад якім падпісаліся каля 100 чалавек, перадала ў Менгарвыканкам і Менгарсавет кіраўнік аргкамітэту па стварэньні Сацыяльна-хрысьціянскага руху Вольга Кавалькова.

«У адрозьненьні ад Дзяржынскага Адам Станкевіч – выдатны дзеяч беларускага адраджэньня, сьвятар, лідар беларускага руху 1920-1930-х гадоў, пісьменьнік і рэдактар, навуковец і ідэоляг, кіраўнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў эпоху яе росквіту, – гаворыцца ў звароце. – Мы лічым, што менавіта такія асобы, як Адам Станкевіч, павінны быць увекавечаныя ў назвах вуліц, праспэктаў і плошчаў нашага горада».

Прадстаўнікі аргкамітэту СХР прыклалі да звароту біяграфію ксяндза Адама Станкевіча.

«Прыйшоў час пазбаўляцца ад крывавай савецкай спадчыны ў назвах беларускіх гарадоў, вёсак і вуліц, а тым больш ад тых, якія зьвязаны з родапачынальнікам чырвонага тэрору», – пракамэнтавала ініцыятыву Кавалькова.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт