25 і 26 лістапада беларусы ўшануюць Слуцкі збройны чын
25 лістапада - экскурсія, мітынг БНФ і „За свабоду”, прысяга „Маладога фронту”, 26 лістапада — мітынг КХП БНФ.
У суботу й нядзелю беларусы адзначаць чарговую гадавіну Слуцкага збройнага чыну — беларускага антысавецкага паўстаньня 1920 году, здушанага бальшавікамі. У Слуцку ўлады дазволілі два мітынгі.
Партыя БНФ і рух „За свабоду” атрымалі дазвол на мітынг у суботу, 25 лістапада. Але мясцовыя ўлады зьмянілі маршрут, не дазволіўшы прайсьці калёнай па галоўнай вуліцы Слуцку. Збор на акцыю будзе а 14:30 ля гарадзкога стадыёну (з боку дому па вул. Віленская, 14). Ад 15-й гадзіны дэманстрацыя пойдзе па ходніку да гарадзкога парку культуры, дзе ад 15:20 пройдзе мітынг.
„Малады фронт” тым часам зьбірае экскурсію па мясьцінах Слуцкага збройнага чыну, прымеркаваную да пачатку паўстаньня. 25 лістапада прапануюць зьезьдзіць у Вызну (Чырвоная Слабада), Грозаў, Семежава й Слуцак. У Слуцку, як адзначае лідар „Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, традыцыйна пройдзе прыняцьце прысягі „маладафронтаўцаў” Беларусі.
Таксама дазвол на мітынг са зьмененым маршрутам атрымала Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. 26 лістапада яны прапануюць сабрацца на тым жа месцы, ля гарадзкога стадыёну й прайсьці ходнікамі да пляцоўкі ў гарадзкім парку культуры, дзе з 15 да 16 пройдзе мітынг.
Да таго КХП ладзіць аўтобусную экскурсію на прыблізна 50 удзельнікаў: спачатку ў вёску Грозаў, дзе аб 11-й гадзіне пройдзе мітынг ля крыжа ў гонар герояў Слуцкага збройнага чыну, затым у Семежава, дзе мітынг заплянаваны на 12-ю, пасьля ў Вызну, дзе мітынг пачнецца а 13:30 ля крыжа ў гонар паўстанцаў.
Тое, што гарадзкія ўлады не дазволілі шэсьце па цэнтральнай вуліцы Слуцку, у КХП ня лічаць бядой. Як кажа намесьнік старшыні КХП БНФ Сяргей Папкоў, „гэта не прынцыпова”, бо „галоўнае, каб мы змаглі сабрацца разам і ўшанаваць памяць слуцкіх герояў”.
svaboda.org/аз