Пракуратура выявіла карупцыю ў Менгарвыканкаме
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.11.2017 14:15
Падчас дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) абмяжоўвалася добрасумленная канкурэнцыя.
pixabay.com/CC0 Public Domain
Пракуратура Менска правяла праверку й выявіла, што чыноўнікі камітэту архітэктуры й горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму не заўсёды выконваюць патрабаваньні антыкарупцыйнага заканадаўства.
Некаторыя супрацоўнікі камітэту не падпісалі абавязацельствы па выкананьні абмежаваньняў, прадугледжаных у законе «Аб барацьбе з карупцыяй». Некаторыя службовыя асобы й іх блізкія сваякі часам падавалі няпоўныя зьвесткі ў дэклярацыях аб даходах і маёмасьці, паведамляе сайт Генпракуратуры.
Падчас дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) абмяжоўвалася добрасумленная канкурэнцыя. Пракуратура выкрыла факты нерацыянальнага выдаткаваньня бюджэтных грошай пры распрацоўцы горадабудаўнічых пашпартоў зямельных участкаў.
Паведамляецца, што камісія па супрацьдзеяньні карупцыі працавала непэрыядычна, пляны яе працы не актуалізаваліся, а падведамасныя арганізацыі былі пакінутыя па-за ўвагай.
эўрарадыё/вс