Logo Polskiego Radia
Print

Названыя ляўрэаты літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.12.2017 10:15
На конкурс было прадстаўлена больш за дзесятак твораў.
Фота: ПЦ "Вясна"

Названыя ляўрэаты літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча
7 сьнежня ў «Кнігарні Ў» заснавальнікі прэміі імя Францішка Аляхновіча Беларускі Пэн-цэнтар і Радыё Свабода назвалі пераможцаў 2017 года. Па словах дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука на конкурс было прадстаўлена больш за дзесятак твораў, аднак далёка ня ўсе яны будуць узнагароджаныя і нават згаданыя.
У лік пераможцаў конкурсу турэмнай літаратуры патрапілі Мікола Дзядок з кнігай «Фарбы паралельнага сьвету», Дзьмітрый Дрозд з кнігай «Бунт Батанікаў», Андрэй Саньнікаў з кнігай «Мая гісторыя» і Леанід Пятрэнка з паэтычнай кнігай «Камэрныя сны».
Кніга «Бунт Батанікаў» Дзьмітрыя Дразда стала першай дакумэнтальнай кнігай у новай сэрыі «Беларуская турэмная літаратура», якую запачаткавалі праваабаронцы «Вясны». Вядомы літаратар, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, які вёў рэй на вечарыне, з жалем адзначыў, што вядома, хацелася б, каб турэмная тэма ў літаратуры страціла актуальнасьць. Але гэтага, на жаль, не здарылася.
Асобна за творчае разьвіцьцё ідэалаў літаратурнага конкурсу імя Францішка Аляхновіча быў уганараваны старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі за дыпціх кніг-альбомаў салідарнасьці. Праваабаронца станавіўся ляўрэатам прэміі Аляхновіча ў 2014 годзе за кнігу «Іртутнае срэбра жыцьця».
У 2013 годзе Беларускі ПЭН-цэнтар сумесна з Радыё Свабода заснаваў прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні. Першым ляўрэатам прэміі літаратурна-праваабарончай прэміі стаў былы палітвязень Ігар Аліневіч з кнігай «Еду в Магадан». У 2014 годзе прэмію атрымалі шэсьць пісьменьнікаў – Алесь Бяляцкі, Зьміцер Дашкевіч, Фелікс Пэкер, Павел Севярынец, Аляксандар Фядута і Ірына Халіп.
Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зьняволеныя. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зьняволеньні і дасланыя на працягу года.
...

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт