Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі акрылі два радовішчы нафты

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.12.2017 14:14
Геолягі заяўляюць аб добрым патэнцыяле аб'ектаў.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У Беларусі адкрытыя два новыя нафтавыя радовішчы – Усходне-Макановіцкае і Заходне-Гіроўскае. Яны знаходзяцца ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці – паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.

На Усходне-Макановіцкім радовішчы нафту знайшлі на глыбіні 4200 мэтраў у ходзе бурэньня пошукава-разьведачнай сьвідравіны.

За суткі са сьвідравіны ўдалося здабыць 8,7 тоны нафты. Па папярэдніх падліках геалягічныя запасы на радовішчы ацэньваюцца ў 876 тысячаў тонаў. Аднак абʼём, які тэхнічна магчыма здабыць, удвая меншы – 389 тысячаў тонаў. Зараз на радовішчы вядуцца працы па абсталяваньні сьвідравіны, у студзені пачнецца яе эксплюатацыя.

Што тычыцца Заходне-Гіроўскага радовішча, то дакладныя абʼёмы нафты ў ім не вядомыя, аднак геолягі заяўляюць аб добрым патэнцыяле абʼекта. Мяркуецца, што здабываць чорнае золата на ім пачнуць у першым квартале новага году.

naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт