Logo Polskiego Radia
Print

Генпракуратура РБ сумняваецца ў шпіёнскай дзейнасьці Юрыя Палітыкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2018 11:03
Затрыманы ва Ўкраіне беларус Юрый Палітыка знаходзіцца пад вартай у Чарнігаве.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Генпракуратура РБ сумняваецца ў шпіёнскай дзейнасьці Юрыя Палітыкі
Затрыманы ва Ўкраіне беларус Юрый Палітыка знаходзіцца пад вартай у Чарнігаве.
Генэральная пракуратура Беларусі пракамэнтавала сытуацыю з затрыманьнем у чэрвені 2017 году ва Ўкраіне па падазрэньні ў шпіянажы 32-гадовага беларускага грамадзяніна Юрыя Палітыкі.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі Генпракуратуры Беларусі, у Менск паступала просьба ад упраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны ў Чарнігаўскай вобласьці аб аказаньні прававой дапамогі па крымінальнай справе, якая расьсьледуецца ў дачыненьні да беларускага грамадзяніна па ч. 1 арт. 114 КК Украіны (шпіянаж).
Як вынікала са звароту ўкраінскага боку, Юрый Палітыка, „дзейнічаючы ў інтарэсах трэцяга боку, зьбіраў на тэрыторыі Ўкраіны зьвесткі, што ўяўлялі дзяржаўную таямніцу, у сфэры абараназдольнасьці Ўкраіны аб ходзе правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны. Атрыманую інфармацыю ён зашыфраваў і захоўваў на карце памяці свайго мабільнага тэлефона”.
Юрый Палітыка быў затрыманы Службай бясьпекі Ўкраіны 16 чэрвеня ў аўтобусе Чарнігаў — Гомель у пункце пропуску „Новыя Ярылавічы” Чарнігаўскага памежнага атрада.
Беларускі бок адмовіў у прававой дапамозе СБУ, „бо паўсталі абгрунтаваныя сумневы ў наяўнасьці прыкмет шпіянажу ў дзеяньнях Палітыкі”, паведамілі ў Генпракуратуры. У прыватнасьці, як адзначылі ў ведамстве, „была атрыманая дадатковая інфармацыя, згодна з якой файл са зьвесткамі быў загружаны ў тэлефон не самім Палітыкам Ю.А., а яго ўкраінскім таварышам, якія дзейнічаў пад кантролем Службы бясьпекі Ўкраіны. Вялікія сумневы выклікаў і вывад украінскага боку аб сакрэтнасьці гэтай інфармацыі”.
Акрамя таго, паводле Генпракуратуры, „падчас гутаркі з супрацоўнікам консульскай установы Рэспублікі Беларусь Палітыка паведаміў пра факты прымяненьня да яго недазволеных мэтадаў сьледзтва ў выглядзе актыўнага псыхаэмацыйнага ўзьдзеяньня, катаваньняў, пагроз і шантажу”.
У сувязі з гэтым генпракурор Беларусі накіраваў ліст да адрас свайго ўкраінскага калегі з просьбай арганізаваць праверку законнасьці затрыманьня Юрыя Палітыкі, абгрунтаванасьці распачынаньня ў дачыненьні да яго крымінальнай справы й кваліфікацыі ўчыненых ім дзеяньняў як шпіянаж.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт