Logo Polskiego Radia
Print

Рыхтуецца плян выратаваньня ЭГУ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.01.2018 18:25
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні апынуўся на парозе закрыцьця.
commons.wikimedia.org/public domain

Летувіскі ўрад плянуе стварыць плян выратаваньня.

У чацьвер у Сэйме Летувы адбылася нефармальная сустрэча палітыкаў, прадстаўнікоў міністэрстваў адукацыі і замежных спраў для абмеркаваньня сытуацыі, якая склалася ў ЭГУ. Нагадаем, гэты беларускі ўнівэрсытэт у выгнаньні атрымаў двойчы нэгатыўныя ацэнкі сваёй працы, што дае падставу для закрыцьця ВНУ. Летувіскі Цэнтар па ацэнцы якасьці навучаньня заявіў, што беларускай установе патрэбныя радыкальныя рэформы.

У сваю чаргу ЭГУ паведаміў, што нязгодны з нэгатыўнымі вынікамі ацэнкі ўнівэрсытэта. Па словах кіраўніцтва навучальнай установы, рэформы, рэалізаваныя ў 2015-2017 гадах, аказалі істотны ўплыў на стратэгічнае разьвіцьцё кіраваньня, навукова-адукацыйную дзейнасьць, што прызналі ўнівэрсытэцкія донары. Да 11 студзеня ўнівэрсытэт можа падаць апэляцыю ў Міністэрства адукацыі і навукі з нагоды ацэнкі экспэртаў.

Паводле delfi.lt/юл

tags: ЭГУ
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт