Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пачалі ствараць Моладзевы маёнтак Ларысы Геніюш

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.01.2018 08:45
З ініцыятывай выступіла Моладзь БНФ й пачала збор сродкаў на стварэньне мэмарыялу.
Ларыса ГеніюшЛарыса ГеніюшPhoto: аўтар невядомы, Добрасумленнае выкарыстанне, be.wikipedia.org

На плятформе Talaka.by актывісты Моладзі БНФ пачалі збор сродкаў на свой новы праект – Моладзевы маёнтак імя Ларысы Геніюш.

Дадзеная ідэя паўстала, каб кампэнсаваць адсутнасьць цікавых моладзевых пляцовак па-за межамі вялікіх гарадоў, і каб ушанаваць памяць і запатрабаваць рэабілітацыі Ларысы Геніюш.

Дзеля гэтага Моладзь БНФ хоча выкупіць домік максымальна блізка да мястэчка Зэльва. Моладзевы маёнтак будзе пляцоўкай, якая зможа зьбіраць вакол сябе крэатыўную і ідэйную моладзь. Маладзёны хочуць разам працаваць над цікавымі культурніцкімі і грамадзка-палітычнымі праектамі.

Сярод якіх пленэры для маладых мастакоў, адукацыйныя курсы на тэмы культуры і грамадзка-палітычнага разьвіцьця ды шмат іншага.

На рэалізацыю праекта актывістам патрэбна сабраць 7000 беларускіх рублёў.

Паводле Малады Фронт/Талака/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт