Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь стала другім у сьвеце імпартэрам нарвэскай фарэлі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2018 14:11
Варта заўважыць, што ўдзел „дзікага” ласося ў нарвэскім экспарце складае зараз толькі 28%.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: paulbr75/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь стала другім у сьвеце імпартэрам нарвэскай фарэлі
Варта заўважыць, што ўдзел „дзікага” ласося ў нарвэскім экспарце складае зараз толькі 28%.
З усіх сусьветных пакупнікоў экспартаванай Нарвэгіяй ў мінулым годзе стронгі (фарэлі), Беларусь прапусьціла наперад толькі Японію, паведамляе Нарвэская рада па морапрадуктах (NSC). На трэцім месцы за Беларусьсю — ЗША.
Нягледзячы на ўвядзеньне Расеяй санкцый супраць нарвэскіх рыбных прадуктаў, у мінулым годзе Нарвэгія павялічыла экспарт ласосевых рыб на 3%, то бок на 27 тысяч тон, дасягнуўшы неверагоднага аднаго мільёна тон. А нарвэскі рыбны экспарт агулам павялічыўся на 7%.
„2017 год стаў яшчэ адным фантастычным годам для нарвэскіх экспартэраў морапрадуктаў”, — заявіла выканаўчая дырэктарка Нарвэскай рады па морапрадуктах Рэната Ларсэн.
Варта заўважыць, што ўдзел „дзікага” ласося ў нарвэскім экспарце складае зараз толькі 28%. 72% — гадаваная ў аквакультуры рыба.
nn.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт