Logo Polskiego Radia
Print

Конрад Паўлік адкліканы з пасады амбасадара Польшчы ў Беларусі?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.01.2018 16:37
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта адна з першых кадравых зьменаў новага польскага міністра замежных спраў Яцэка Чапутовіча.
Былы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад ПаўлікБылы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлікфота: МЗС Польшчы

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адной з першых кадравых зьменаў новага польскага міністра замежных спраў Яцэка Чапутовіча стала адкліканьне з пасады амбасадара Польшчы ў Беларусі Конрада Паўліка. Пра гэта паведамляе інфармацыйны партал Kresy24.pl.

Конрад Паўлік быў прызначаны амбасадарам Польшчы ў Беларусі ў лютым 2016 года.

У сьнежні 2017 года, Галоўная рада Саюза палякаў у Беларусі ў адкрытым лісьце зьвярнулася да амбасадара Паўліка з заклікам, каб у сваіх кантактах з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, больш актыўна ўздымаў пытаньні аб рэгістрацыі ў Беларусі СПБ і абраных на дэмакратычных выбарах органаў улады саюзу.

Партал Reporters.pl, паведаміў, што актывісты СПБ неафіцыйна казалі, што пасольства Польшчы ў Менску наўмысна шкодзіла арганізацыі, падтрымліваючы дзеяньні на раскол.

Kresy24.pl/Racyja.com/Reporters.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт