Logo Polskiego Radia
Print

Ярмошына прапануе зьменшыць колькасьць подпісаў для вылучэньня на выбарах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.01.2018 16:45
Бліжэйшыя прэзыдэнцкія выбары павінны прайсьці ў Беларусі не пазьней за 30 жніўня 2020 году.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Kaz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ярмошына: зьменшыць колькасьць подпісаў для вылучэньня на прэзыдэнцкіх выбарах
Бліжэйшыя прэзыдэнцкія выбары павінны прайсьці ў Беларусі не пазьней за 30 жніўня 2020 году.
Колькасьць подпісаў для вылучэньня на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі аптымальна зьменшыць, паведаміла ў інтэрвію дзяржаўнаму агенцтву БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Кандыдаты на пасаду прэзыдэнта вылучаюцца грамадзянамі Беларусі пры наяўнасьці ня менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. У той жа час у Расеі вылучацца можна ад палітычнай партыі, прычым, калі партыя парлямэнцкая, ад збору подпісаў яна вызваляецца.
„У беларускім парлямэнце фракцыі адсутнічаюць. Але я не лічу, што парлямэнцкая партыя павінна мець большыя правы, чым непарлямэнцкая", - сказала Лідзія Ярмошына.
„Калі гаварыць аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, тут іншае трэба мяняць. У Расеі зьменшылася колькасьць подпісаў, якія трэба сабраць у падтрымку вылучэньня кандыдата на вышэйшую дзяржаўную пасаду. У іх раней наогул аб мільёнах размова ішла. Нам таксама трэба зьмяншаць колькасць подпісаў, прынамсі, даводзіць хоць бы да аднаго працэнта ад колькасьці выбаршчыкаў”, - упэўнена кіраўнік ЦВК.
Яна выказала меркаванне, што, калі зыходзіць з колькасьці выбаршчыкаў прыкладна 7 млн, неабходная колькасьць сабраных подпісаў можа даходзіць да 70 тыс.
„Я лічу, што бар'еры для вылучэньня трэба ўстараняць, каб было больш зарэгістраваных кандыдатаў і актыўней працякала палітычнае жыцьцё”, - сказала Лідзія Ярмошына. На яе думку, пры дзеючым заканадаўстве безь вялікіх грошай або без значнага адміністрацыйнага рэсурсу сабраць 100 тыс. подпісаў вельмі складана.

belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт