Генадзь Давыдзька абраны старшынём РГА "Белая Русь"
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
19.01.2018 14:21
На зьезьдзе было заяўлена, што пасыл для пераўтварэньня арганізацыі ў партыю пакуль не насьпеў.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Генадзь Давыдзька абраны старшынёй РГА "Белая Русь"
Генадзь Давыдзька абраны старшынёй рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня "Белая Русь". Такое рашэньне аднагалосна прыняў сёньня Рэспубліканскі савет аб'яднаньня.
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава на зьезьдзе "Белай Русі" заявіла, што пасыл для пераўтварэньня арганізацыі ў партыю пакуль не насьпеў. Яна адзначыла, што "Белая Русь" ці нейкая іншая грамадзкая арганізацыя стане партыяй тады, калі гэта будзе трэба людзям, сябрам гэтай арганізацыі. "Калі будзе пасыл, неабходнасьць у гэтым, і яна насьпее, тады і магчыма будзе стварэньне партыі", - дадала Качанава. "Пакуль такога мы не ўбачылі і не пачулі. Значыць, пакуль ня час", - сказала яна.
На зьезьдзе быў прыняты плян на наступныя пяць гадоў. Між іншым, было заяўлена, што “Белая Русь” хоча ўзяць пад патранаж малы і сярэдні бізнэс, каб стварыць дадатковыя ўмовы для разьвіцьця народнага прадпрымальніцтва.
Генадзь Давыдзька абраны старшынём рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня "Белая Русь". Такое рашэньне аднагалосна прыняў сёньня Рэспубліканскі савет аб'яднаньня.

Белта/ав