Беларусы на другім месцы ў „Дакар-2018”
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.01.2018 09:25
Экіпажу Сяргея Вязовіча атрымалася прайсьці спэцучастак без сур'ёзных здарэньняў.
Фото: МАЗ-СПОРТавто
Напярэдадні фінішнага этапу ралі-рэйду „Дакар-2018” беларускі экіпаж Сяргея Вязовіча выйшаў на другое месца ў агульным заліку. Спэцучастак 13-га этапу ралі прынёс мноства сюрпрызаў. Аргентынец Фэдэрыка Віларга, які ішоў на першым месцы, сышоў з гонкі, у выніку на другую пазыцыю выйшаў Вязовіч з камандай „МАЗ-СПОРТаўта”.
Траса перадапошняга ралі-рэйду аказалася вельмі складанай. На 369-кілямэтровым маршруце многія экіпажы сутыкнуліся з адмовай тэхнікі і іншымі праблемамі. Экіпажу Сяргея Вязовіча атрымалася прайсьці спэцучастак без сур'ёзных здарэньняў.
Беларускія гоншчыкі ўдзельнічаюць у ралі-рэйдзе «Дакар» ў сёмы раз. Каманду выставіў Менскі аўтазавод, тэхнічным партнёрам зьяўляецца тэле-апэратар Velcom. Беларусы ставяць мэтай увайсьці ў лік найлепшых па выніках ралі ў заліку грузавікоў.
Маратон у гэтым годзе праходзіць па тэрыторыі трох краін – Пэру, Балівіі і Аргентыны. Даўжыня толькі хуткасных участкаў складае 3,5 тыс. км, пры чым большая частка маршруту прыпадае на высакагор'е
naviny.by/яс