Уладзімір Макей разьвітаўся з паслом Польшчы Конрадам Паўлікам
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.01.2018 11:12
Конрад Паўлік завяршае сваю дыпляматычную місію ў Беларусі.
Конрад Паўлік (зьлева) і Ўладзімер Макейфота: МЗС Беларусі
Міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімер Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрадам Паўлікам з нагоды завяршэньня яго дыпляматычнай місіі.
Падчас сустрэчы былі падведзены вынікі беларуска-польскага супрацоўніцтва ў 2016-2017 гг. Адзначана станоўчая дынаміка двухбаковых палітычных кантактаў і парлямэнцкіх сувязей, а таксама рост гандлёвага абароту паміж краінамі.
Уладзімір Макей падзякаваў паслу Польшчы за ўклад у разьвіцьцё беларуска-польскіх адносін. Бакі пагадзіліся з неабходнасьцю садзейнічаць далейшаму паляпшэньню клімату даверу і ўзаемаразуменьня паміж Беларусьсю і Польшчай, а таксама павышаць якасьць двухбаковых кантактаў, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
яс