Дваіх турыстаў з Беларусі шукаюць на Эльбрусе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        25.01.2018 13:07
                    
                                 
                
                
                    Група не была зарэгістраваная і перастала выходзіць на сувязь са сваякамі 17 студзеня.
                
                
                    
                         kaliberda/pixabay.com/CC0
kaliberda/pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Ратавальнікі шукаюць на Эльбрусе дваіх незарэгістраваных турыстаў, якія не выходзяць на сувязь, паведаміў агенцтву "Інтэрфакс" кіраўнік прэс-службы ГУ МНС Расеі па КБР Канцямір Бераў у чацьвер.
"Групу турыстаў з Беларусі з дваіх чалавек выйшлі шукаць на ўсходнім схіле Эльбруса па заяве іх сваякоў", - сказаў Бераў. Ён удакладніў, што група не была зарэгістраваная і перастала выходзіць на сувязь са сваякамі 17 студзеня. У пошуках задзейнічаны восем ратавальнікаў.
Начальнік Эльбрускага высакагорнага пошукава-выратавальнага атрада Абдулах Гуліеў растлумачыў агенцтву, што кірунак пошукаў вызначаны на падставе фотаздымкаў, дасланых прапаўшымі турыстамі сваякам.
"Ратавальнікі высунуліся ў цясьніну Ірык-Чат (адна з цясьнін, якія бяруць пачатак са схілаў Эльбруса), куды, мяркуючы па перададзеных імі здымках, пайшлі беларусы", - сказаў А. Гуліеў. На яго думку, зімой ісьці ў гэтую цясьніну вельмі небясьпечна, бо "там лавіны сходзяць праз кожныя 100 мэтраў".
Інтэрфакс/ав