Ганна Смілевіч плянуе судзіцца з БДУ: «Хачу вучыцца ў Беларусі, а не за мяжой»
У бліжэйшы час з Інстытута журналістыкі БДУ будзе адлічана старшыня «Моладзі БНФ» Ганна Пахолка (Смілевіч). Яна не здала тры экзамэны, але дзяўчына ўпэўненая – справа не ў ведах, а ў палітыцы.
У інтэрвію «Новаму Часу» Ганна распавяла, што журналістам быць яна асабліва і не марыла, і што ехаць за мяжу пакуль не плянуе. Па яе словах, проста цікава было вучыцца, і выкладчыкі казалі ёй, што дзяўчына «добра піша». Але на другім курсе, кажа Ганна, яна адчула расчараваньне.
Увогуле, Смілевіч лічыць, што яе адлічэньне было пытаньнем вырашаным і для яе чаканым: «Не адлічылі б на гэтай сэсіі, адлічылі б на наступнай». Ганна сьцьвярджае, што, выбіраючы паміж журналістыкай і палітыкай, яна выбрала «Моладзь БНФ» – то бок, палітыку.
Акрамя таго, лідарка «Моладзі БНФ» зьбіраецца падаваць на БДУ ў суд: «Напэўна, будзем судзіцца. У нейкай ступені добра, што ў мяне зьявіўся вольны час, каб займацца Моладзьдзю БНФ. Пазьней ужо падумаю пра вучобу».
Таксама журналісты пацікавіліся, ці не плянуе яна працягнуць адукацыю за мяжой.
«Я б усё ж хацела вучыцца ў Беларусі. На гэты момант зьяжджаць на вучобу за мяжу не зьбіраюся – толькі ў крайнім выпадку», – адказала дзяўчына.
У бліжэйшы час з Інстытута журналістыкі БДУ будзе адлічана старшыня «Моладзі БНФ» Ганна Пахолка (Сьмілевіч). Яна не здала тры экзамэны, але дзяўчына ўпэўненая – справа не ў ведах, а ў палітыцы.
У інтэрвію «Новаму Часу» Ганна распавяла, што журналістам быць яна асабліва і не марыла, і што ехаць за мяжу пакуль не плянуе. Па яе словах, проста цікава было вучыцца, і выкладчыкі казалі ёй, што дзяўчына «добра піша». Але на другім курсе, кажа Ганна, яна адчула расчараваньне.
Увогуле, Ганна Сьмілевіч лічыць, што яе адлічэньне было пытаньнем вырашаным і для яе чаканым: «Не адлічылі б на гэтай сэсіі, адлічылі б на наступнай». Ганна сьцьвярджае, што, выбіраючы паміж журналістыкай і палітыкай, яна выбрала «Моладзь БНФ» – то бок, палітыку.
Акрамя таго, лідарка «Моладзі БНФ» зьбіраецца падаваць на БДУ ў суд: «Напэўна, будзем судзіцца. У нейкай ступені добра, што ў мяне зьявіўся вольны час, каб займацца Моладзьдзю БНФ. Пазьней ужо падумаю пра вучобу».
Таксама журналісты пацікавіліся, ці не плянуе яна працягнуць адукацыю за мяжой.
«Я б усё ж хацела вучыцца ў Беларусі. На гэты момант зьяжджаць на вучобу за мяжу не зьбіраюся – толькі ў крайнім выпадку», – адказала дзяўчына.
Новы час/Наша Ніва/ав