Logo Polskiego Radia
Print

Улады патрабуюць ад «Хартыі'97» «выконваць заканадаўства»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.01.2018 15:53
Намесьнік міністра інфармацыі намякнуў, што павінен зрабіць партал, каб яго разблякавалі ў Беларусі.
Скрыншот сайта "Хартыя'97"Скрыншот сайта "Хартыя'97"charter97.org

Улады патрабуюць ад заблякаванага парталу «Хартыяʼ97» «выконваць беларускае заканадаўства». Пра гэта газэта «Наша Ніва» даведалася падчас прамой тэлефоннай лініі зь кіраўніцтвам Міністэрства інфармацыі.

Журналісты запыталіся першага намесьніка міністра інфармацыі Ігара Луцкага, ці блякіроўка папулярнага сайта «Хартыяʼ97» мае канчатковы характар.

«Калі яны будуць выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дык магчыма [будуць разблякаваная]. Але я так думаю, бізнэс-мадэль, якую абірае «Хартыяʼ97», не дазволіць ім выконваць заканадаўства. Але гэта мая думка, усё можа быць», – адказаў Ігар Луцкі.

У сярэдзіне сьнежня беларускія ўлады заблякавалі доступ да іншага папулярнага грамадзка-палітычнага сайту «Беларускі партызан». Каб зноў стаць даступным у Беларусі, сайту прыйшлося зарэгістравацца ў даменнай зоне *by.

nn.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт