Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь дазволіць свабоднае адкрыцьцё фізасобамі рахункаў за мяжой

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.02.2018 09:11
Мяркуецца, што адмена атрыманьня дазволу на адкрыцьцё рахунку за мяжой можа набыць моц у 2018 годзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: floyd99/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь дазволіць свабоднае адкрыцьцё фізасобамі рахункаў за мяжой
Мяркуецца, што адмена атрыманьня дазволу на адкрыцьцё рахунку за мяжой можа набыць моц у 2018 годзе.
У Беларусі падрыхтаваны праект нарматыўнага акта аб адмене атрыманьня дазволу на адкрыцьцё фізычнымі асобамі рахункаў за мяжой. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла некалькі крыніц у фінансавых колах.
Мяркуецца, што гэтае рашэньне можа набыць моц у 2018 годзе. Цяпер праект нарматыўнага акта праходзіць узгадненьні. У выпадку яго прыняцьця фізычныя асобы змогуць адкрываць рахункі за мяжой для ажыцьцяўленьня разьлікаў без неабходнасьці атрыманьня на гэта дазволу Нацбанка, які патрабуецца цяпер.
Гэтая тэма ўзьнімалася 31 студзеня падчас пашыранага паседжаньня праўленьня Нацыянальнага банка. На паседжаньні адзначалася, што Нацбанкам сумесна з урадам праводзіцца работа па лібэралізацыі валютных адносін.
Нагадаем, абавязацельствы па лібэралізацыі сыстэмы валютнага рэгуляваньня й кантролю беларускія ўлады раней узялі перад Эўразійскім фондам стабілізацыі й разьвіцьця (ЭФСР).
Адпаведныя патрабаваньні знайшлі адлюстраваньне ва ўдакладненай Матрыцы мер эканамічнай палітыкі й структурных пераўтварэньняў, на падставе выкананьня якой Эўразійскі фонд стабілізацыі й разьвіцьця прымае рашэньні аб выдзяленьні Беларусі траншаў крэдыту.
Варта адзначыць, што мэтавая купля замежнай валюты ў Беларусі існуе з 1991 году (гэтае пытаньне рэгулявалася яшчэ Беларускім рэспубліканскім банкам Дзяржбанка СССР). Абавязковы продаж валютнай выручкі ў Беларусі дзейнічае з 1 кастрычніка 1993 году.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт