Палітвязень Міхаіл Жамчужны зьбіты ў калёніі
Паводле праваабаронцаў, ягонае жыцьцё застаецца пад пагрозай.
Пра адчуваньне рэальнай пагрозы жыцьцю і здароўю палітвязень заяўляў і раней, але зараз Праваабарончаму цэнтру «Вясна» сталі вядомыя вельмі небясьпечныя падзеі, якія адбыліся з Міхаілам Жамчужным у Горацкай калёніі №9.
24 студзеня ў раёне абеду палітвязень быў пакінуты без аховы і нагляду ў калідоры санчасткі, дзе быў зьбіты іншым асуджаным – у чорных акулярах, вязаных чорных пальчатках і шапцы. Міхаіл Жамчужны быў захоплены нападнікам левай рукой за горла і атрымаў некалькі ўдараў па галаве. Пры гэтым нападнік выказаў пагрозу, што калі сустрэне Жамчужнага ў калёніі – «распусьціць на ніткі». Па дадзеным інцыдэнце палітвязьнем пададзена скарга ў пракуратуру Магілёўскай вобласьці.
Таксама стала вядома, што падчас знаходжаньня ў ПКТ, куды палітвязень Міхаіл Жамчужны быў зьмешчаны 5 студзеня тэрмінам на адзін месяц за «невыкананьне законнага патрабаваньня прадстаўніка адміністрацыі сьледаваць у атрад», у адносінах да яго было вынесена яшчэ адно спагнаньне – трое сутак ШІЗА. Чарговае пакараньне было вынесена палітвязьню 19 студзеня за нібыта выяўлены ў ягонай камэры пыл і з 20 па 23 студзеня ён ужо адбываў яго. Такім чынам, гэта ўжо 18-е спагнаньне з часу зьмяшчэньня Міхаіла Жамчужнага ў калёнію №9 г. Горкі і з ПКТ ён выйдзе на 3 сутак пазьней вызначанага тэрміну: не 5, а 8 лютага.
Па меркаваньні палітвязьня, адміністрацыя калёніі вырашыла зьмяніць тактыку, і зараз спагнаньні будуць выносіцца не за адмовы сьледаваць у атрад, сфармаваны са зьняволеных з «нізкім статусам», як гэта адбывалася на працягу апошняга паўгодзьдзя, а за «парушэньне правілаў асабістай гігіены» – будуць прад’яўляцца прэтэнзіі да формы адзеньня, прыборкі камэры і таму падобнае.
Нагадаем, праблемы ў Міхаіла Жамчужнага пачаліся пасьля яго пераводу ў Горацкую калёнію, дзе з патураньня адміністрацыі для яго былі створаныя невыносныя ў сілу сваёй жорсткасьці і зьневажальнага характару ўмовы для адбыцьця пакараньня, арганізавана кампанія яго траўлі, зьвязаная з усталяваньнем у асяродзьдзі зьняволеных нефармальных адносін.
http://spring96.org/be/news/89028

Вясна/ав