Logo Polskiego Radia
Print

Судовы працэс аб апецы над сынам Вікторыі Азаранка працягнецца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.02.2018 11:10
Праз гэты судовы працэс беларуская спартсмэнка не выходзіць на корты з чэрвеня 2017 году.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0


Судовы працэс аб апецы над сынам Вікторыі Азаранка працягнецца: былы бойфрэнд беларускай тэнісісткі Білі Макіг падаў апэляцыю на ранейшае рашэньне суда Каліфорніі. Паводле гэтага рашэньня, справу аб апецы над сынам спартсмэнкі павінен разглядаць беларускі суд.

Макіг меў тры тыдні, каб падаць апэляцыю, і ён уклаўся ў гэты тэрмін. Цяпер амэрыканскі суд будзе разглядаць справу наноў. На час гэтага працэсу Вікторыі Азаранка забаронена пакідаць Каліфорнію.

Азаранка нарадзіла сына, названага Леа Аляксандрам, у канцы 2016 году. Праз некалькі месяцаў пасьля яго нараджэньня яна рассталася з бацькам хлопчыка, зь якім не была ў шлюбе. Цяпер Білі Макіг спрабуе дамагчыся апекі над сваім біялягічным сынам.

Праз гэты судовы працэс беларуская спартсмэнка не выходзіць на корты з чэрвеня 2017 году. Яна прапусьціла шэраг буйных турніраў, у тым ліку турнір у Досе, дзе ёй давалі „уайлд-кард”.

pressball.by/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт