Logo Polskiego Radia
Print

Назіральніка асудзілі за лаянку на выбарчым участку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.02.2018 16:17
19 лютага назіральніка Арцёма Скарабагатага асудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
pixabay.com

19 лютага назіральніка Арцёма Скарабагатага асудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту, нібыта, за «лаянку на выбарчым участку». Як інфармуе сайт elections2018.spring96.org, затрыманьне адбылося 18 лютага. Скарабагаты быў незалежным назіральнікам на ўчастках, якія месяцца ў Доме культуры аграгарадка Лясны пад Менскам. Намесьніца старшыні камісіі па Бараўлянскім участку Крысьціна Шаблоўская прызналася, што гэта яна выклікала міліцыю, паколькі назіральнік перашкаджаў камісіі працаваць: «Парушаў правапарадак, гучна размаўляў, уступаў у нецэнзурную паядынку з наведнікамі».

Пры гэтым вядома, што Скарабагатыя – шматдзетная сям’я, беларускамоўная, па веравызнаньні яны пратэстанты. Адбываць адміністрацыйны арышт Арцём Скарабагаты будзе ў ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёна (вуліца Скарыны, 20 у Менску).

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт