Logo Polskiego Radia
Print

У Менску судзяць удзельніка пратэсту недармаедаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.02.2018 08:46
Пракурор папрасіла прызначыць пакараньне ў выглядзе чатырох гадоў з накіраваньнем у месца абмежаваньня свабоды.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У судзе Маскоўскага раёна Менска 20 лютага працягнуўся разгляд справы Сьвятаслава Барановіча. Яго вінавацяць ва ўжываньні гвалту супраць супрацоўніка міліцыі пасьля Маршу недармаедаў вясною 2017-га. Мужчына цалкам прызнаў сваю віну.
Сёньня на працэсе адбыліся судовыя спрэчкі.
Пракурор папрасіла прызначыць Барановічу пакараньне ў выглядзе чатырох гадоў з накіраваньнем у месца абмежаваньня свабоды. Зьмякчальнымі абставінамі пракурор назвала чыстасардэчнае прызнаньне падсуднага, а абцяжарваючымі – наяўнасьць ранейшай крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці (Барановіча судзілі за ўдзел у Плошчы-2010).
Адвакат папрасіў прызначыць Сьвятаславу Барановічу пакараньне, ня зьвязанае з абмежаваньнем свабоды.
Апошняе слова абвінавачанага прагучыць на судзе 28 лютага.

паводле эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт