Ярмошына: Мясцовыя Саветы пачнуць працаваць на працягу месяца
„На канфлікт ідуць толькі мясцовыя наглядальнікі”, - заявіла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.
Мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га скліканьня паўнацэнна пачнуць працаваць на працягу месяца, паведаміла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала „Беларусь 1”, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
„Дэпутаты пачнуць работу праз месяц пасьля выбараў, а, магчыма, і раней - гэта апошні тэрмін. Да сярэдзіны сакавіка ўсе мясцовыя Саветы дакладна пачнуць працаваць”, - сказала Лідзія Ярмошына.
У мясцовыя Саветы ў Беларусі выбраны 18 110 дэпутатаў. Яўка выбаршчыкаў перавысіла 77 працэнтаў. „Выбары праходзілі актыўна ўсюды, пры шырокім назіраньні: больш за 35 тыс. мясцовых наглядальнікаў, 46 міжнародных”, - адзначыла старшыня ЦВК.
„У цэлым працэс выбараў прайшоў даволі спакойна. Скаргаў, канфліктаў няшмат. Усе наглядальнікі цудоўна ведаюць аб'ём сваіх правоў і абавязкаў. На канфлікт ідуць толькі мясцовыя наглядальнікі. Што датычыцца ўзаемаадносін зь міжнароднымі наглядальнікамі, ніводнага звароту ў ЦВК аб тым, што дзесьці наглядальніку не аказалі належны прыём, не паступала, і я спадзяюся, што не паступіць”, - дадала Лідзія Ярмошына.
Яна таксама адзначыла, што на выбары прэзыдэнта Расеі паедуць два наглядальнікі ад ЦВК Беларусі.
belta.by/аз