У прыгарадзе Чыкага знойдзена магіла першага кіраўніка БНР
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.02.2018 14:20
Магіла Язэпа Варонкі знаходзіцца на могілках Элмвуд у Рывэр Гроўв.
Язэп Варонкаcommons.wikimedia.org
Было вядома, што першы старшыня Народнага Сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі Язэп Варонка пахаваны на праваслаўных могілках у Чыкага, але дзе канкрэтна – ніхто ня ведаў.
У верасьні мінулага году магілу знайшоў айцец Аляксандр Аўдзяюк. Гэта пахаваньне Язэпа Варонкі і ягонай жонкі Марыі. Могілкі, дзе пахаваныя сужэнцы Варонкі, маюць назву Элмвуд. Поўная іх назва на англійскай мове – Elmwood Cemetery and Mausoleum. Знаходзяцца яны (River Grove). Гэта прыгарад Чыкага. У большасьці там пахаваныя праваслаўныя – грэкі і славяне.
Беларускі сацыяліст Язэп Варонка быў у цэнтры падзей 1918 года, дзякуючы якім беларусы аднавілі сваю дзяржаўнасць.
Сябар Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады, Варонка ўваходзіў у Вялікую беларускую раду, а пасьля стаў старшынём урада, які называўся тады Народны Сакратарыят, і міністрам замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі Расія і Польшча падзялілі Беларусь між сабой, Варонка выехаў у ЗША. Ад 1923 года ён жыў у Чыкага.
nn.by/яс