Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Верамеенка паскардзіўся на дзеяньні міліцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.03.2018 16:25
Скарга датычыць супрацьпраўных дзеяньняў маёраў падчас мясцовых выбараў.
youtube.com/screen

Гарадзенец Сяргей Верамеенка, вырашыў не пакідаць па-за ўвагай супрацьпраўныя дзеяньні міліцыянтаў 18 лютага ў выбарчым участку на Альшанцы, адным з мікрараёнаў абласнога цэнтра. Заяву, а таксама відэазапіс ад яго, як даверанай асобы Яўгена Дудкіна, тады кандыдата ў дэпутаты, ён накіраваў у Кастрычніцкі РАУС Гародні. – Я падаў заяву ў Кастрычніцкі РАУС на тых двух маёраў, якія мяне вывелі супраць маёй волі, супраць закону, з выбарчага ўчастка 18 лютага 2018 года падчас падліку галасоў. Я лічу, што іх дзеяньні былі неправамернымі. Яны па-першае, не прадставіліся, не паведамілі мне, што я парушыў, які артыкул, якога закона, якога Кодэкса, - сказаў Сяргей Верамеенка radyjo.racyja.

Асноўная прычына выдаленьня Сяргея Верамеенкі была быццам бы яго недазволеная відэафіксацыя падліку галасоў выбарчай камісіяй. Наадварот, на думку Сяргея Верамеенкі – гэта ня толькі права, але і абавязак даверанай асобы: пільнаваць празрысты падлік галасоў.

Як паведаміла службовая асоба ў Кастрычніцкім РАУСе, адказ на заяву, Сяргей Верамеенка зможа атрымаць цягам дзесяці дзён.

racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт