Logo Polskiego Radia
Print

Лявон Вольскі едзе ў першы за 10 гадоў тур па Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.03.2018 15:44
"У апошні раз я езьдзіў у тур па Беларусі яшчэ з N.R.M. у 2008 годзе", - гаворыць музыка.
pixabay.com/CC0

Лявон Вольскі едзе ў першы за 10 гадоў тур па Беларусі
Група Volski на чале з Лявонам Вольскім едзе ў тур па Беларусі з лепшымі песьнямі N.R.M., «Мроі», а таксама сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучаньні.
У групу Volski ўваходзяць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павал Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павал Мамонаў (барабаны). У дыскаграфіі гурта альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псыхасаматыка» (2016). У рэпэртуары – увесь бэк-каталёг лепшых песень калектываў з удзелам Лявона Вольскага. У верасьні 2017 Volski сабраў аншляг у менскім Prime Hall.
- У апошні раз я езьдзіў у тур па Беларусі яшчэ з N.R.M. у 2008 годзе. Гэта было так даўно, што проста ня верыцца, – узгадвае Лявон Вольскі. – Будзем рады бачыць усіх. Праграма ў туры будзе бескампрамісна электрычнай і энэргетычнай.
Графік тура: 14.04 – Гомель, 15.04 – Барысаў, 21.04 – Віцебск, 28.04 – Берасьце, 29.04 – Магілёў, 05.05 – Горадня, 18.05 – Бабруйск. Сьпіс будзе дапаўняцца. Актуальная інфармацыя на старонках у Facebook і VK. Арганізатарам тура зьяўляецца агенцтва «Наш дзень».
На днях першы за доўгі час тур па Беларусі таксама абвясьціў Зьміцер Вайцюшкевіч. Ён выступіць у Віцебску (10.03), Барысаве (18.03), Астраўцы (5.04), Гомелі (20.05).
https://telegraf.by/2018/03/8/386617-lyavon-volskii-edet-v-pervii-za-10-let-tur-po-belarusi

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт