Logo Polskiego Radia
Print

У ПАРЭ шакаваныя чарговым сьмяротным пакараньнем у Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.03.2018 16:17
ПАРЭ зноў заклікала ўлады Беларусі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.Photo: Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы асудзілі прыведзеньнае ў выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да беларуса Кірыла Казачка, асуджанага за забойства дваіх уласных дзяцей.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пакараньне было прыведзенае ў выкананьне ў канцы кастрычніка 2017 году. Аднак праваабаронцы даведаліся пра гэта на днях ад маці асуджанага.

„Мы зноў цьвёрда выступаем супраць любога сьмяротнага прысуду ў Беларусі й любых пакараньняў сьмерцю, учыненых у гэтай краіне. Выкананьне прысуду ў дачыненьні да Кірыла Казачка тым больш шакуе, паколькі яно таемна адбылося ў кастрычніку 2017 году, а сваякі даведаліся пра гэта толькі нядаўна”, — сказана ў сумеснай заяве генэральнага дакладчыка ПАРЭ аб адмене сьмяротнага пакараньня Іва Крачтэна й былога дакладчыка ПАРЭ па сытуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.

У ПАРЭ падкрэсьлілі, што „сьмяротнае пакараньне — жорсткае й бесчалавечнае пакараньне, якое ў Эўропе больш непрымальнае”. Там зноў заклікалі ўлады Беларусі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт