Logo Polskiego Radia
Print

Горацкі суд ня бачыць падстаў для задавальненьня скаргаў Міхаіла Жамчужнага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.03.2018 10:46
Кіраўніцтва папраўчай установы неаднойчы выносіла спагнаньні палітзьняволенаму.
pixabay.com/Public Domain CC0

Горацкі суд ня бачыць падстаў для задавальненьня скаргаў Міхаіла Жамчужнага
У судзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласьці 13 сакавіка адбыўся разгляд скаргі палітвязьня Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя яму спагнаньні ў верасьні-кастрычніку 2017 года адміністрацыяй калёніі №9.
Так, кіраўніцтва папраўчай установы неаднойчы выносіла спагнаньні палітзьняволенаму за яго адмовы сьледаваць у атрад, сфарміраваны з асуджаных з нізкім статусам. За гэта ў верасьні-кастрычніку Міхаілу Жамчужнаму было вынесена чатыры спагнаньні: адзін месяц зьмяшчэньня ў ПКТ ад 4 верасьня, па дзесяць сутак ШІЗА – 5 кастрычніка і 16 кастрычніка, пяць сутак ШІЗА – 26 кастрычніка.
Аднак, суд заплюшчыў вочы на такое перадузятае стаўленьне адміністрацыі калёніі да палітвязьня і пакінуў скаргу без задавальненьня.
На заўтра – 16 сакавіка ў 14.30 прызначылі разгляд скаргі Міхаіла Жамчужнага на спагнаньне ў трое сутак ШІЗА, які быў прыпынены на той час, пакуль асабістая справа зьняволенага знаходзілася ў Магілёўскай абласной пракуратуры.
Нагадаем, што суд Горацкага раёна не ўпершыню адмаўляе ў задавальненьні скаргі: у сьнежні суд разглядаў скаргу на вынесеныя спагнаньні палітвязьню ў жніўні 2017 года. Пасьля Міхаіл Жамчужны абскарджваў адмову ў задавальненьні скаргі ў Магілёўскім абласным судзе, аднак, і там гэта не прынесла ніякіх вынікаў.
У суд Міхаіла Жамчужнага ні разу не дастаўлялі, хаця ён падаваў адпаведныя хадайніцтвы.
Акрамя таго, і грамадзкай назіральнай камісіі не ўдалося сустрэцца з палітвязьнем пры наведваньні калёніі, бо той у гэты час знаходзіцца ў ШІЗА.
Нагадаем, праблемы ў Міхаіла Жамчужнага пачаліся пасьля яго пераводу ў Горацкую калёнію, дзе з патураньня адміністрацыі для яго былі створаныя невыносныя ў сілу сваёй жорсткасьці і зьневажальнага характару ўмовы для адбыцьця пакараньня, арганізавана кампанія яго траўлі, зьвязаная з усталяваньнем у асяродзьдзі зьняволеных нефармальных адносін.

У судзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласьці 13 сакавіка адбыўся разгляд скаргі палітвязьня Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя яму спагнаньні ў верасьні-кастрычніку 2017 года адміністрацыяй калёніі №9.

Так, кіраўніцтва папраўчай установы неаднойчы выносіла спагнаньні палітзьняволенаму за яго адмовы сьледаваць у атрад, сфарміраваны з асуджаных з нізкім статусам. За гэта ў верасьні-кастрычніку Міхаілу Жамчужнаму было вынесена чатыры спагнаньні: адзін месяц зьмяшчэньня ў ПКТ ад 4 верасьня, па дзесяць сутак ШІЗА – 5 кастрычніка і 16 кастрычніка, пяць сутак ШІЗА – 26 кастрычніка.Аднак, суд заплюшчыў вочы на такое перадузятае стаўленьне адміністрацыі калёніі да палітвязьня і пакінуў скаргу без задавальненьня.

На заўтра – 16 сакавіка ў 14.30 прызначылі разгляд скаргі Міхаіла Жамчужнага на спагнаньне ў трое сутак ШІЗА, які быў прыпынены на той час, пакуль асабістая справа зьняволенага знаходзілася ў Магілёўскай абласной пракуратуры.

Нагадаем, што суд Горацкага раёна не ўпершыню адмаўляе ў задавальненьні скаргі: у сьнежні суд разглядаў скаргу на вынесеныя спагнаньні палітвязьню ў жніўні 2017 года. Пасьля Міхаіл Жамчужны абскарджваў адмову ў задавальненьні скаргі ў Магілёўскім абласным судзе, аднак, і там гэта не прынесла ніякіх вынікаў.

У суд Міхаіла Жамчужнага ні разу не дастаўлялі, хаця ён падаваў адпаведныя хадайніцтвы.

Акрамя таго, і грамадзкай назіральнай камісіі не ўдалося сустрэцца з палітвязьнем пры наведваньні калёніі, бо той у гэты час знаходзіцца ў ШІЗА.

Нагадаем, праблемы ў Міхаіла Жамчужнага пачаліся пасьля яго пераводу ў Горацкую калёнію, дзе з патураньня адміністрацыі для яго былі створаныя невыносныя ў сілу сваёй жорсткасьці і зьневажальнага характару ўмовы для адбыцьця пакараньня, арганізавана кампанія яго траўлі, зьвязаная з усталяваньнем у асяродзьдзі зьняволеных нефармальных адносін.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт