Мірны сход у Берасьці завяршыўся спробамі затрыманьня
Пасьля заканчэньня сходу з плошчы ўсьлед за Аляксандрам Кабанавым пайшлі двое супрацоўнікаў АМАПу.
У нядзелю, 18 сакавіка ў Берасьці на плошчы Леніна адбылася чарговая акцыя, у якой прынялі ўдзел больш за 150 чалавек.
Акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якую берасьцейцы скончылі сьпевамі песьні „Жыць”, прайшла мірна.
Праваабаронцам стала вядома пра спробу затрыманьня аднаго з актывістаў - сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава. Падчас мірнай акцыі ён размаўляў зь людзьмі, вёў прамую трансьляцыю.

„За мной два „хвасты” прывязаліся. Пад’ехала машына з АМАПаўцамі. Мяне ўжо чакалі. Але дзіўна, што калі я ўключыў на фэйсбуку прамы эфір, яны ад мяне адчапіліся. Пад’ехалі яшчэ жыхары Берасьця – мужчына й жанчына. Яны папярэдзілі, што за мной ідуць людзі, што пад’ехалі АМАПаўцы, і прапанавалі правесьці мяне дадому”, - расказваў Аляксандр Кабанаў .
Нагадаем, што напрыканцы 2017 году ў Беларусі распачаўся экалягічны канфлікт: у Берасьці мясцовае насельніцтва актыўна выступае супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Прычына - небясьпека, якую ўтойваюць у сябе яго выкіды ў паветра.
spring96.org/аз

racyja.com/spring96.org/аз