Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адзначылі 100-годзьдзе аднаўленьня незалежнасьці Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.03.2018 16:37
На канцэрт „Музычныя падарожжы на працягу стагодзьдзяў” прыбыло некалькі сотняў чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RemazteredStudio/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Менску адзначылі 100-годзьдзе аднаўленьня незалежнасьці Польшчы
На канцэрт „Музычныя падарожжы на працягу стагодзьдзяў” прыбыло некалькі сотняў чалавек.
У Беларускай нацыянальная філярмоніі ў Менску прайшоў канцэрт, прысьвечаны 100-годзьдзю аднаўленьня незалежнасьці Польшчы. Творы польскіх кампазытараў выканаў ансамбль „Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава.
Дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Томаш Адамскі (Tomasz Adamski), паведаміў Польскаму радыё, што гэта чарговая, накіраваная для беларусаў культурная ініцыятыва ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзе незалежнасьці польскай дзяржавы.
Томаш Адамскі: Рэпэтыцыі беларускіх музыкаў працягваліся многія дні, каб яны маглі паказаць публіцы найцікавейшыя творы польскай музыкі. У тым ліку гаворка ідзе пра творы Ігнацыя Яна Падэрэўскага (Ignacy Jan Paderewski), асоба якога наўпрост зьвязаная зь вяртаньнем Польшчай незалежнасьці.
На канцэрт пад загалоўкам „Музычныя падарожжы на працягу стагодзьдзяў” прыбыло некалькі сотняў чалавек. Праект адбыўся ў рамках праграмы „Незалежная”, якую фінансуе Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы.
уп/аз

У Беларускай нацыянальнай філярмоніі ў Менску прайшоў канцэрт, прысьвечаны 100-годзьдзю аднаўленьня незалежнасьці Польшчы. Творы польскіх кампазытараў выканаў ансамбль „Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава.

Дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Томаш Адамскі (Tomasz Adamski), паведаміў Польскаму радыё, што гэта чарговая, накіраваная для беларусаў культурная ініцыятыва ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці польскай дзяржавы.

Томаш Адамскі: Рэпэтыцыі беларускіх музыкаў працягваліся многія дні, каб яны маглі паказаць публіцы найцікавейшыя творы польскай музыкі. У тым ліку гаворка ідзе пра творы Ігнацыя Яна Падэрэўскага (Ignacy Jan Paderewski), асоба якога наўпрост зьвязаная зь вяртаньнем Польшчай незалежнасьці.

На канцэрт пад загалоўкам „Музычныя падарожжы на працягу стагодзьдзяў” прыбыло некалькі сотняў чалавек. Праект адбыўся ў рамках праграмы „Незалежная”, якую фінансуе Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы.

уп/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт