Logo Polskiego Radia
Print

Палітвязень Міхаіл Жамчужны зноў у ШІЗА

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.03.2018 13:04
15 сакавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымаў чарговае спагнаньне – сем сутак зьмяшчэньня ў ШІЗА.
pixabay.com

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што 15 сакавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымаў чарговае спагнаньне – сем сутак зьмяшчэньня ў ШІЗА. Гэта ўжо 24 пакараньне, накладзенае на палітвязьня са жніўня 2017 года – часу ягонага пераводу ў калёнію №9 г. Горкі.

Нагадаем, праблемы ў Міхаіла Жамчужнага пачаліся якраз з часу пераводу ў калёнію №9, дзе з патураньня адміністрацыі для яго былі створаныя зьневажальныя ўмовы для адбыцьця пакараньня, арганізавана кампанія траўлі, зьвязаная з ўсталяваньнем у асяродзьдзі зьняволеных нефармальных адносін.

Фармальнымі падставамі для пакараньняў адміністрацыя называла нязьменныя адмовы палітвязьня пераходзіць у атрад, сфармаваны з асуджаных «з нізкім статусам». Палітвязень сапраўды адмаўляўся, аднак, перад кожным накіраваньнем у ШІЗА абгрунтоўваў свае адмовы і прасіў адміністрацыю прадставіць яму бясьпечныя ўмовы.

Невытлумачальную пазыцыю заняла пракуратура Магілёўскай вобласьці, якая разглядала скаргу Жамчужнага. У лісьце, атрыманым палітвязьнем, абласная пракуратура ўказала, што будзе разглядаць ягоныя звароты пасьля аплаты дзяржпошліны.

Міхаіл Жамчужны па-ранейшаму не атрымлівае карэспандэнцыі і ня можа пісаць лісты сам. Не даходзяць нават заказныя лісты, якія раней перадаваліся палітвязьню ў кароткія прамежкі паміж зьмяшчэньнямі ў ШІЗА. Нягледзячы на складаную сытуацыю, Жамчужны намераны працягнуць абскарджаньне рашэньняў суда Горацкага раёна ад 13 сакавіка (чатыры спагнаньні: адзін месяц зьмяшчэньня ў ПКТ ад 4 верасьня, па дзесяць сутак ШІЗА – 5 кастрычніка і 16 кастрычніка, пяць сутак ШІЗА – 26 кастрычніка) і 16 сакавіка (трое сутак ШІЗА ад 24 студзеня) у касацыйнай інстанцыі – Магілёўскім абласным судзе.

spring96.org/racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт