Logo Polskiego Radia
Print

Падатковая шукае менчукоў, якія нелегальна здаюць кватэры

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.03.2018 15:46
Акцыя «здаеш кватэру – плаці падаткі» пройдзе ў Менску з 23 па 30 сакавіка.
pixabay.com/Public Domain CC0

Падатковая шукае менчукоў, якія нелегальна здаюць кватэры
Пасьля акцыі «Заплаці падаткі – працуй сумленна», у рамках якой жыхароў Менска заклікалі даносіць на тых, хто працуе нелегальна, падатковая інспэкцыя запусьціла новую праграму – «здаеш кватэру – плаці падаткі». Падаткавікі просяць паведамляць пра менчукоў, якія здаюць кватэры нелегальна.
Акцыя «здаеш кватэру – плаці падаткі» пройдзе ў Менску з 23 па 30 сакавіка. Супрацоўнікі сталічнай інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах заклікаюць грамадзян паведамляць па тэлефоне пра тых, хто здае сваё жыльлё без дамовы й, адпаведна, ня плаціць падаткаў.
Аналягічныя акцыі праводзіліся ў Менску ў 2015 і 2016 гадах і прынесьлі свой плён. Так, у 2016 годзе падчас адной такой акцыі ў падатковую паступіла каля 100 паведамленьняў, і 75 зь іх аказаліся праўдзівыя.
Раней у Менску падатковыя службы прасілі паведамляць пра тых, хто працуе нелегальна.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт