У Менску адчынілася амбасада Ўзбэкістану
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
23.04.2018 14:36
Узбэцкі амбасадар уручыў сёньня копіі даверных грамат.
Foto: mfa.org.by
23 красавіка ў беларускай сталіцы адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Узбэкістана Насырджанам Юсупавым з нагоды ўручэньня ім копій даверных грамат.
Уладзімір Макей адзначыў, што ў Беларусі шчыра вітаюць рашэньне ўзбэцкага боку адкрыць амбасаду Ўзбэкістана ў Менску.
Беларускія дыпляматы разьлічваюць, што дадзены крок будзе садзейнічаць разьвіцьцю ўсяго комплексу беларуска-узбэцкіх адносін, у тым ліку ў такіх сфэрах, як прамысловасьць, інвэстыцыйнае супрацоўніцтва, сельская гаспадарка ды адукацыя.
Паводле МЗС Беларусі/юл