Міхаіла Жамчужнага зьмясьцілі яшчэ на два месяцы ў ПКТ і адмовілі ў пераводзе ў іншую калёнію
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што 10 красавіка адміністрацыя калёніі №9 у г. Горкі вынесла палітвязьню Міхаілу Жамчужнаму чарговае – ужо 27 спагнаньне – у выглядзе 2 месяцаў зьмяшчэньня ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ).
Акрамя таго, Міхаіл Жамчужны атрымаў ад начальніка калёніі адказ на заяву з просьбай аб пераводзе яго для далейшага адбыцьця пакараньня ў іншую калёнію, пададзеную 23 сакавіка. У пераводзе ў іншую калёнію палітвязьню было адмоўлена. Раней Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, куды палітвязень зьвяртаўся з просьбай аб пераводзе ў іншую калёнію яшчэ ў лютым, указаў, што гэтае пытаньне знаходзіцца ў кампэтэнцыі начальніка калёніі.
Палітвязень па-ранейшаму адчувае моцны ціск як з боку адміністрацыі, так і ад іншых зьняволеных. Адміністрацыя працягвае практыку вынясеньня спагнаньняў за адмовы Жамчужнага разьмясьціцца ў вызначаны на дадзены момант для яго атрад №3, дзе ягонае зьяўленьне выклікае нэгатыўную рэакцыю іншых асуджаных. Каб пазьбегнуць канфлікту, Міхаіл Жамчужны пакідае атрад і атрымлівае чарговыя спагнаньні. Рэальных жа бясьпечных умоваў для адбыцьця пакараньня адміністрацыя калёніі палітвязьню не прадстаўляе, нягледзячы на шматлікія звароты. З боку зьняволеных паступаюць пагрозы фізычнай расправы. Па адным з інцыдэнтаў такіх пагроз, які адбыўся 3 красавіка, Жамчужны падаў скаргу начальніку калёніі, вядзецца разьбіральніцтва.

Вясна/ав