Logo Polskiego Radia
Print

Гарадзенцаў запрашаюць правесьці тыдзень на радзіме Васіля Быкава

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.04.2018 11:30
У Бычках – на радзіме Васіля Быкава – 19−24 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік «Сакрэты беларускай культуры».

Гарадзенцаў запрашаюць правесьці тыдзень на радзіме Васіля Быкава
У Бычках – на радзіме Васіля Быкава – 19−24 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік «Сакрэты беларускай культуры». Стаць яго ўдзельнікамі запрашаюць моладзь ад 18 да 30 гадоў. Такім чынам можна сумясьціць адпачынак, нефармальнае навучаньне на сьвежым паветры ды працу па ўладкаваньні тэрыторыі каля дома-музэя пісьменьніка.
Сёлета летнік ладзіцца ў трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Ўладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандар Лукашук ды іншыя грамадзкія і творчыя дзеячы.
Удзельнікаў школы чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфэра: выступы экспэртаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадзкіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-клясы; новыя знаёмствы.
Будынак школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадзкасьць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленьнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.
Умовы: Арганізатары забясьпечваюць праезд і харчаваньне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы. Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 5 чэрвеня.
Дадатковыя пытаньні можна задаць праз мэйл: AITButsefal@gmail.com.

Стаць яго ўдзельнікамі запрашаюць моладзь ад 18 да 30 гадоў. Такім чынам можна сумясьціць адпачынак, нефармальнае навучаньне на сьвежым паветры ды працу па ўладкаваньні тэрыторыі каля дома-музэя пісьменьніка.

Сёлета летнік ладзіцца ў трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Ўладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандар Лукашук ды іншыя грамадзкія і творчыя дзеячы.

Удзельнікаў школы чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфэра: выступы экспэртаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадзкіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-клясы; новыя знаёмствы.

Будынак школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадзкасьць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленьнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.

Умовы: Арганізатары забясьпечваюць праезд і харчаваньне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы. Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 5 чэрвеня. Дадатковыя пытаньні можна задаць праз мэйл: AITButsefal@gmail.com.

hrodna.life/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт