Ксёндз Кшыштаф Пасьвята нясе служэньне ў мястэчку Гатава пад Мінскам, дзе будуе новы касьцёл. Аднак скончыць распачатую будоўлю не пасьпее – да 30 красавіка ён павінен выехаць з Беларусі.
За апошні год ён тройчы перавысіў хуткасьць на дарозе, што прывяло да адмовы ў падаўжэньні дазволу на служэньне.
Згодна з Пастановай аб прыбываньні замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, прынятай у Беларусі ў 2008 годзе, два і больш адміністратыўныя парушэньні могуць прывесьці да адмовы ў прыбываньні.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуў увагу на наступны момант: «Закон аб прававым становішчы замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, прыняты ў Беларусі ў 2010 годзе, гаворыць, што замежнік можа не атрымаць візу, калі мае пяць і больш адміністратыўных правапарушэньняў. Гаворка ідзе пра пяціразовае парушэньне, а не двух ці трохразовае. Выходзіць, заможнікаў дзеляць на два гатункі: просты чалавек і сьвятар. Гэта сапраўдная дыскрымінацыя замежных сьвятароў, перакананы мітрапаліт.
27 красавіка Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч правёў сустрэчу з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасьцей Леанідам Паўлавічам Гулякам, падчаc якой вырашалася, ці зможа кс. Кшыштаф несьці далейшую працу на Беларусі. Пазытыўных вынікаў сустрэча не прынесла.
Ксёндз Кшыштаф Пасьвята нясе служэньне ў мястэчку Гатава пад Менскам, дзе будуе новы касьцёл. Аднак скончыць распачатую будоўлю не пасьпее – да 30 красавіка ён павінен выехаць з Беларусі.
За апошні год сьвятар тройчы перавысіў хуткасьць на дарозе, што прывяло да адмовы ў падаўжэньні дазволу на служэньне. Згодна з Пастановай аб прыбываньні замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, прынятай у Беларусі ў 2008 годзе, два і больш адміністратыўныя парушэньні могуць прывесьці да адмовы ў прыбываньні на тэрытыроі Беларусі.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуў увагу на наступны момант: «Закон аб прававым становішчы замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, прыняты ў Беларусі ў 2010 годзе, гаворыць, што замежнік можа не атрымаць візу, калі мае пяць і больш адміністратыўных правапарушэньняў. Гаворка ідзе пра пяціразовае парушэньне, а не двух ці трохразовае. Выходзіць, замежнікаў дзеляць на два гатункі: просты чалавек і сьвятар. Гэта сапраўдная дыскрымінацыя замежных сьвятароў, падсумаваў мітрапаліт.
27 красавіка Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч правёў сустрэчу з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасьцей Леанідам Гулякам, падчаc якой вырашалася, ці зможа кс. Кшыштаф несьці далейшую службу на Беларусі. Пазытыўных вынікаў сустрэча не прынесла.
паводле catholic.by/эж