Logo Polskiego Radia
Print

1 траўня ў Менску быў пабіты тэмпэратурны рэкорд 1977 года

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.05.2018 08:45
На сёньня сыноптыкі прагназуюць +19...+25, а па паўднёвым усходзе – да 26-29 градусаў вышэй за нуль.
Кастрычніцкая плошчаКастрычніцкая плошчаWikipedia/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

1 траўня ў Мінску быў пабіты тэмпературны рэкорд 1977 года, перадае БЕЛТА са спасылкай на звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
1 траўня ў беларускай сталіцы паветра прагрэлася да +27,4 градуса. Папярэдні рэкорд гэтага дня быў пастаўлены ў 1977 годзе — 26,7 градуса цяпла.
На сёння сіноптыкі прагназуюць +19...+25, па паўднёвым усходзе — да 26-29 градусаў вышэй за нуль. Чакаецца пераменная воблачнасць, удзень пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты.

Паводле зьвестак Рэспубліканскага цэнтра па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Мінпрыроды, 1 траўня ў Менску быў пабіты тэмпэратурны рэкорд 1977 года.

У беларускай сталіцы паветра прагрэлася да +27,4 градуса. Папярэдні рэкорд гэтага дня быў пастаўлены ў 1977 годзе – 26,7 градуса цяпла.

На сёньня сыноптыкі прагназуюць +19...+25, па паўднёвым усходзе – да 26-29 градусаў вышэй за нуль.

Чакаецца пераменная воблачнасьць, днём пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты.

Паводле Белта/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт