Грамадзянін дамагаўся пакараньня чыноўніка і журналісткі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.05.2018 15:41
ДАІ аштрафавала мэра Капыля і журналістку АНТ за непрышпіленыя рамяні бяспекі ў тэлесюжэце.
pixabay.com/Public Domain CC0
Чытач партала ABW.by Аляксандр Максіменя заўважыў у эфіры тэлеканала АНТ правапарушэньне. Падчас сюжэту пра Капыльскі раён у «Контурах» у кадры зьявіліся старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і журналістка АНТ. І абое непрышпіленыя.
Неабыякавы грамадзянін напісаў заяву ў ДАІ з просьбай даць сытуацыі юрыдычную ацэнку.
«Па выніках праведзенай праверкі кіроўца і пасажыр аўтамабіля Hyundai прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці», – гаворыцца ў адказе выканаўцы абавязкаў начальніка упраўленьня ДАІ УУС Мінаблвыканкама Міхаіла Акуліча.
Аператара – які таксама быў непрышпілены – пакуль не аштрафавалі.
Адметна, што ў падобнай сытуацыі ДАІ адмовілася штрафаваць Аляксандра Лукашэнку спасылаючыся на яго недатыкальнасьць.
nn.by/яс