Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці ў 2019 годзе плянуецца пусьціць электробусы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2018 09:18
Мяркуецца, што іх запас ходу разьлічаны на 200-240 км.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Берасьці ў 2019 годзе плянуецца пусьціць электробусы
Электробусы могуць зьявіцца на вуліцах Берасьця ў год тысячагодзьдзя горада, паведаміў начальнік упраўленьня эканомікі гарвыканкама Аляксандар Прадун. У абласны цэнтар плянуецца паставіць чатыры электробуса вытворчасьці «Белкамунмаш».
«Гэта інавацыйны праект, зьвязаны з праектам экалягічна прывабнага горада »СімбіоСіті«. Адна з яго падпраграм тычыцца стварэньня ў Берасьці такой сыстэмы руху грамадзкага транспарту, каб мінімізаваць выкіды ў раёнах з найбольшым навалам аўтамабіляў. Мы вывучылі эўрапейскі вопыт і спынілі свой выбар на электробусах начной зарадкі. Іх запас ходу разьлічаны на 200-240 км», – растлумачыў Аляксандр Прадун.
Працягласьць маршруту, па якім гарадзкія ўлады плянуюць пусьціць новы транспарт, складзе крыху больш за 10 км. Ён праляжа праз цэнтральную частку Берасьця: ад ўзводзімага на вуліцы Арджанікідзэ новага аўтавакзала да праспэкта Машэрава, затым па вуліцы Маскоўскай да канцавога прыпынку на вуліцы Лакціонава.
«Там знаходзяцца густанаселеныя раёны з вялікай інтэнсіўнасьцю руху машын, разьмяшчаюцца паркі і сквэры. Таму важна вырашыць экалягічнае пытаньне. Таксама гаворка ідзе пра імідж. Берасьце – турыстычна прывабны горад. Мы хочам, каб нашы госьці перамяшчаліся на сучасным грамадзкім транспарце», – распавёў начальнік упраўленьня эканомікі гарвыканкама Аляксандр Прадун.
Электробусы будуць аформлены ў бела-сініх колерах, у тон сьцягу і гербу Берасьця. Плянуецца, што машыны прыбудуць у абласны цэнтар у пачатку 2019 года.

Электробусы могуць зьявіцца на вуліцах Берасьця ў год тысячагодзьдзя горада, паведаміў начальнік упраўленьня эканомікі гарвыканкама Аляксандар Прадун. У абласны цэнтар плянуецца паставіць чатыры электробуса вытворчасьці «Белкамунмаш».

«Гэта інавацыйны праект, зьвязаны з праектам экалягічна прывабнага горада «СімбіоСіті». Адна з яго падпраграм тычыцца стварэньня ў Берасьці такой сыстэмы руху грамадзкага транспарту, каб мінімізаваць выкіды ў раёнах з найбольшым навалам аўтамабіляў. Мы вывучылі эўрапейскі вопыт і спынілі свой выбар на электробусах начной зарадкі. Іх запас ходу разьлічаны на 200-240 км», – растлумачыў Аляксандр Прадун.

Працягласьць маршруту, па якім гарадзкія ўлады плянуюць пусьціць новы транспарт, складзе крыху больш за 10 км. Ён праляжа праз цэнтральную частку Берасьця: ад ўзводзімага на вуліцы Арджанікідзэ новага аўтавакзала да праспэкта Машэрава, затым па вуліцы Маскоўскай да канцавога прыпынку на вуліцы Лакціонава.

«Там знаходзяцца густанаселеныя раёны з вялікай інтэнсіўнасьцю руху машын, разьмяшчаюцца паркі і сквэры. Таму важна вырашыць экалягічнае пытаньне. Таксама гаворка ідзе пра імідж. Берасьце – турыстычна прывабны горад. Мы хочам, каб нашы госьці перамяшчаліся на сучасным грамадзкім транспарце», – распавёў начальнік упраўленьня эканомікі гарвыканкама Аляксандр Прадун.

Электробусы будуць аформлены ў бела-сініх колерах, у тон сьцягу і гербу Берасьця. Плянуецца, што машыны прыбудуць у абласны цэнтар у пачатку 2019 года.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт