Logo Polskiego Radia
Print

„Рэпартэры бязь межаў” заклікалі спыніць перасьлед журналістаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.05.2018 13:11
Паводле арганізацыі, у асноўным пацярпелі супрацоўнікі тэлеканала „Белсат”, які вяшчае з Польшчы.
pixabay.com/Public Domain CC0

„Рэпартэры бязь межаў” заклікалі спыніць перасьлед журналістаў
Паводле арганізацыі, у асноўным пацярпелі супрацоўнікі тэлеканала „Белсат”, які вяшчае з Польшчы.
Спыніць усё больш моцны судовы й фінансавы перасьлед незалежных журналістаў заклікала беларускія ўлады міжнародная арганізацыя „Рэпартэры бязь межаў”.
У паведамленьні, распаўсюджаным 18 траўня, згадваецца, што з пачатку 2018 году журналісты штрафаваліся ня менш як 48 разоў; у асноўным пацярпелі супрацоўнікі тэлеканала „Белсат”, які вяшчае з Польшчы, (46 разоў). За тыдзень з 8 па 14 траўня за працу без акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі было накладзена ня менш за 10 штрафаў. За ўвесь 2016 год журналісты штрафаваліся 10 разоў, за 2017-ты — 69. У прыватнасьці, летась супрацоўнік „Белсата” Канстанцін Жукоўскі штрафаваўся 10 разоў, сёлета — ужо восем (на 2.300 эўра).
„Рэпартэры бязь межаў” зьвяртаюць увагу на заганнае кола: перасьлед прымушае незалежныя СМІ працаваць з-за мяжы, але на журналістаў накладаюцца штрафы, калі яны ня маюць акрэдытацыі пры МЗС. Пры гэтым „улады адхілілі шматлікія просьбы „Белсата” аб дазволе адкрыць у Менску бюро й акрэдытаваць сваіх карэспандэнтаў”. У выніку журналісты вымушаныя працаваць нелегальна, маюць праблемы зь бясьпекай і атрыманьнем афіцыйнай інфармацыі.
„Павелічэньне ў геамэтрычнай прагрэсіі колькасьці штрафаў, накладзеных з пачатку году, сьведчыць аб мэтанакіраванай кампаніі з мэтай прымусіць замаўчаць журналістаў „Белсата”, - заявіў кіраўнік аддзела „Рэпартэраў бязь межаў” па Ўсходняй Эўропе й Цэнтральнай Азіі Ёхан Бір.
Беларусь займае 155-е месца сярод 180 краін у індэксе свабоды СМІ "Рэпартэраў бязь межаў”.
belapan.by/аз

Беларусь займае 155-е месца сярод 180 краін у індэксе свабоды СМІ „Рэпартэраў бязь межаў”.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт