Logo Polskiego Radia
Print

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БХД на адмову ў рэгістрацыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.05.2018 17:23
У сакавіку 2011 года ў інтэрвію The Washington Post Аляксандр Лукашэнка заявіў, што БХД, «верагодна, ніколі ня будзе зарэгістраваная».
Мітынгоўцы са сьцягамі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД)Мітынгоўцы са сьцягамі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД)bchd.info

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БХД на адмову ў рэгістрацыі
Вярхоўны суд 25 мая не задаволіў скаргу аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі. Сустаршыня аргкамітэту БХД Вольга Кавалькова ў камэнтары агенцтву БелаПАН, якое цытуе Радыё Рацыя, назвала такое рашэньне прадказальным, бо ўлады раней ужо сем разоў адмаўляліся зарэгістраваць партыю.
Падставамі для апошняй адмовы ў рэгістрацыі былі адсутнасьць у дакумэнтах хатніх або рабочых нумароў тэлефонаў некалькіх заснавальнікаў, «памылкі ў датах нараджэньня двух заснавальнікаў». У Мінюста таксама паўсталі пытаньні адносна памяшканьня, якое было пазначанае ў якасьці юрыдычнага адрасу.
Апошні ўстаноўчы зьезд БХД адбыўся 23 сьнежня 2017 года. На ім колькасьць сустаршыняў арганізацыі была павялічаная да чатырох. Раней аргкамітэт партыі ўзначальвалі тры сустаршыні.
У сакавіку 2011 года ў інтэрвію The Washington Post Аляксандр Лукашэнка заявіў, што БХД, «верагодна, ніколі ня будзе зарэгістраваная». «Яны ўдзельнічалі ў беспарадках. Яны не хрысьціянскія дэмакраты – яны бандыты», – сказаў ён.
Аргкамітэт БХД плянуе правесьці яшчэ адзін чарговы зьезд, каб дамагчыся афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт