Улады не адрэагавалі на 10-дзённую галадоўку прадпрымальніка ў Віцебску
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.05.2018 15:47
Справа зьвязана з перадачай арэндаваных памяшканьняў ва ўласнасьць шматгадовых арандатараў.
screen http://belsat.eu/news
Прадпрымальнік галадаў 10 содняў, але ўлады не адказалі на ягоныя патрабаваньні.
Анар Іваноў галадаў з 19 траўня. Гэткім чынам ён хацеў паўплываць на ўлады, каб тыя зьмянілі шляхі перадачы арэндаваных памяшканьняў ва ўласнасьць шматгадовых арандатараў, такім чынам паляпшаючы ўмовы працы і для сябе асабіста.
«Каб не нашкодзіць здароўю я вымушаны прыпыніць галадоўку на пэўны час. І пра гэта я таксама напісаў пісьмовае паведамленьне ў гарвыканкам. За гэты час ніхто з прадстаўнікоў улады не зьвязаўся са мной. На першы погляд можа падавацца, што такія дзеяньні марныя. Я лічу, што за свае правы трэба змагацца», – кажа прадпрымальнік.
Далей свае правы віцяблянін будзе адстойваць у судзе.
Мужчына больш за 20 год арандуе памяшканьне ў дзяржавы. Цяпер у ім месьціцца цырульня.
За гэтыя гады ён шмат разоў рабіў касмэтычны рамонт, пра што напісана ў дамове. Капітальны рамонт павінен рабіць гаспадар. Але Віцебскі гарвыканкам адмаўляецца замяніць старыя небясьпечныя вокны, якім больш за 40 год, і перакладае рамонт на плечы прадпрымальніка.
belsat.eu/яс